Футбольны балельшчык судзіцца за “Пагоню”

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Сяргея Бахуна, які прыехаў у Барысаў на футбольны матч камандаў БАТЭ і “Слована” з Браціславы, міліцыянты пазбавілі магчымасці паглядзець гульню. Яго вывелі з трыбуны і да канца матча ў “апорцы” стадыёна за тое, што у яго быў бела-чырвоны шалік з “Пагоняй”.

Маёр барысаўскай міліцыі Вячаслаў Паўлавец (у жніўні 2014-га, падчас гульні ён яшчэ быў маёрам) заяўляе: “Схавай шалік пад куртку, а то будзеш мець праблемы”. Міліцыянт пры гэтым прызнаецца, што асабіста аддаў загад “прыбраць” Бахуна з трыбуны. Маўляў, “Пагоня” з’яўляецца незарэгістарванай сімволікай. А такой не месца на матчы “Лігі чэмпіёнаў”. Балельшчык вырашае, што увечары хоча вярнуцца да жонкі з дзіцём, а не ехаць у мясцовы пастаруак. Таму шалік хавае пад куртку і ідзе даглядаць апошнія хвіліны гульні.

Але гісторыя на гэтым не скончылася. Сяргей перапісваецца з міліцыяй горада Барысава, спрабуючы даведацца прычыну затрымання са спасылкай на канкрэтны пункт у хоць нейкім кодэксе. Усе спробы марныя. Пасля публічнай заявы міністра унутраных спраў Ігара Шуневіча пра тое, што “Пагоня” не з’яўляецца забароненым сімвалам і за яе нельга караць фанатаў на стадыёнах, Сяргей Бахун піша заяву ў суд Барысаўскага раёна.

“Я хачу, каб суд прызнаў незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Каб суд гэта прызнаў і каб міліцыянты перада мной выбачыліся. У пісьмовай форме”, — кажа прыхільнік нацыянальнай сімволікі.

Вячаслаў Паўлавец на першае судовае паседжанне не прыходзіць. Дасылае ў суд тлумачэнні, што пакуль “знаходзіцца” на вучобе, просіць перанесці разгляд. Таму сустрэча Сяргея Бахуна і яго адвакаткі з суддзёй праходзіць без міліцыянтаў.

“Суддзя праверыў матэрыялы. Якія ўжо ёсць у справе. Запытаў, чаго мы хацелі б яшчэ дадаць, якіх сведак выслухаць. Мы з адвакатам сказалі, што хочам выслухаць паказанні ўсіх міліцыянтаў, якія бралі ўдзел у маім затрыманні”, — кажа балельшчык.

Суддзя Барысаўскага раённага суда прызначыў паседжанне з удзелам падпалкоўніка Паўлаўца і балельшчыка Бахуна на 19 лютага. Бахун збіраецца прывезці на суд сведак, якія былі з ім на тым матчы.

Паводле euroradio.fm

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.