Мінчукі падтрымалі дэмакратычную супольнасць Расіі
Неабыякавыя беларусы 27 лютага ўшанавалі памяць расійскага палітыка Барыса Нямцова, забітага год таму ў цэнтры Масквы. Да расійскага пасольства прынеслі плакаты «Расія будзе свабоднай».
Як паведамляе Наша Ніва, ініцыявалі памінальную акцыю ў Мінску актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якія прапанавалі заклікалі людзей прыйсці ў суботу днём да пасольства Расіі.
Па словах лідара АГП Анатоля Лябедзькі, да прызначанага часу ушанаваць памяць Нямцова каля расійскага дыппрадстаўніцтва сабралася прыкладна паўтара дзясятка чалавек, у асноўным актывісты АГП, але былі прадстаўнікі і іншых дэмакратычных сіл, напрыклад «Еўрапейскай Беларусі».
«Мы паставілі каляровы партрэт Барыса Нямцова, паклалі кветкі, запалілі свечкі, гаварылі пра яго. Я пастараўся падабраць нейкія сардэчныя, небанальныя словы», — расказаў Лябедзька.
Паводле яго слоў, памінальная акцыя праходзіла ў прысутнасці асоб у цывільным, якія назіралі за тым, што адбываецца, і здымалі на відэакамеру.
«Мы сыходзілі, а людзі працягвалі прыходзіць і класці кветкі. Так што, я думаю, мы сваім заклікам проста далі старт і людзі яшчэ на працягу дня знойдуць магчымасць падысці і ўшанаваць памяць Нямцова», — адзначыў лідар АГП.
Post new comment