Мінінфарм карае незалежныя СМІ
Пісьмовыя папярэджанні ад Міністэрства інфармацыі атрымалі 2 сакавіка ўладальнікі рэсурсаў nn.by і ej.by.
На сайце Мінінфармыцыі паведамляецца, што ej.by папярэдзілі за публікацыю «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць», у якой ідзе гаворка пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым публікацыя суправаджаецца фатаграфіяй нямецкай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны. Мінінфарм лічыць, што такая кампіляцыя тэксту і фатаграфіі дыскрэдытуе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.
Сайту nn.by вынеслі папярэджанне за публікацыю «У Беларусі — чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод «вымірае» райцэнтр».
«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, што пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падобная недакладная інфармацыя ў артыкуле nn.by дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі», — гаворыцца на сайце Мінінфарма.
Мінінфарм таксама паведамляе, што ў перыяд з 1 сакавіка 2015 г. да 1 сакавіка 2016 года ім быў абмежаваны доступ да 46 сайтаў.
Паводле Новы Час
Post new comment