За актыўны удзел у акцыях падтрымкі прадпрымальнікаў караюць штрафамі

Суды над актыўнымі удзельнікамі несанкцыяванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, што адбывалася 22 лютага, праходзяць у Мінску 9-10 сакавіка.

Як адзначае Радыё Свабода, у Беларусі зноўку запушчаны “судовы канвеер”. Адзіная палёгка, што зараз караюць не суткамі а штрафамі, што праўда даволі сур’ёзнымі.

Так сёння актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі у Цэнтральным судзе дастаў ад суддзі Валерыя Есьмана штраф у 50 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў), а таксама пратакол за непавагу да суду. (Максім адмовіўся падымацца ў прысутнасьці суддзі.)

У тым жа судзе сёння разглядаюць адміністрацыйныя справы Паўла Севярынца, Вячаслава Сіўчыка, Паўла Вінаградава, Леаніда Кулакова і Ніны Багінскай. Актывістаў будуць судзіць Міхаіл Хома, Тацяна Рак і Вікторыя Шабуня.

Учора за акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў штрафы атрымалі Мікалай Казлоў, Алесь Абрамовіч, Мікола Статкевіч і Алесь Макаеў. Ну суды запрашалі праз SMS, апошніх двух судзілі завочна.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.