Зміцер Захарэвіч на сваёй творчай вечарыне прысвяціў песню абаронцам Украіны (ВІДЭА)
Бард і паэт, добра вядомы ў колах грамадскіх актывістаў, адзначыў свой дзень народзінаў двухгадзінным канцэртам пад дэвізам “Пацыэнт, хутчэй жывы!”. 20 сакавіка музыку споўнілася 36.
Такі незвычайны дэвіз абумоўлены тым, што колькасць гадоў, якія удалося пражыць Змітру, трохі нагадваюць нармалёвую тэмпературу цела здаровага чалавека. Паказанні тэрмометра ў 36 градусаў як раз і сведчаць, што пацыэнт, хутчэй жывы.
Разам з тым за апошні час вельмі шмат сяброў і добрых знаёмых Змітра Захарэвіча адышлі ў іншы свет. Гэтым можна патлумачыць у нейкай ступені лірычна-меланхалічную танальнасць некаторых песень. А іх падчас вечарыны было выканана больш за дваццаць на самыя розныя тэмы.
Адна з песень была напісаная пад уражаннем наведвання украінскіх вайсковых частак, якія бароняць Радзіму ад навалы з Усходу. Яе відэазапіс прапанаваны для прагляду ніжэй.
Post new comment