Святлана Алексіевіч падарыла сваю кнігу Міхаілу Жамчужнаму

Пра нечаканую пасылку ад нобелеўскай лаўрэаткі палітвязень распавёў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

“Мяне выбіла з графіку нечаканая пасылка ад нашай Нобелеўскай лаўрэаткі з двума яе творамі і дароўнымі подпісамі :-) Я ніяк не мог паўплываць на гэты працэс і за такі знак увагі, вядома, адмовіўся б ад усяго смачнага на цэлы год :-)”, - напісаў Міхаіл Жамчужны.

Справа ў тым, што Валерый Бандарэнка, бацька зняволенага заснавальніка ўстановы “Платформ інавэйшн”, вырашыў даслаць Міхаілу харчовую пасылку, але той напісаў яму, што пакуль не трэба, бо ўсё адно яе не атрымае. Але прычынай гэтаму сталася як раз непрадбачаная пасылка з кнігамі Алексіевіч, а не перашкоды з боку адміністрацыі калоніі.

Паводле палітвязня, выбар паміж харчовай пасылкай і творамі Святланы Алексіевіч, абумоўлены жорсткімі нормамі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, ім быў зроблены без роздумаў.

ПЦ "Вясна" нагадвае, што заснавальнік установы “Платформа” Міхаіл Жамчужны, асуджаны да 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, адбывае пакаранне ў ПК-14 у Навасадах. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітвязнем з патрабаваннем неадкладнага перагляду прынятага ў яго дачыненні прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.