Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае 20-год
Неабыякавыя людзі самаарганізаваліся, каб дапамагчы ахвярам жорсткага разгону Чарнобыльскага шляху 1996 году. Так нарадзілася “Вясна”.
20 гадоў таму ніхто і ня думаў, што прынагодная ініцыятыва выльецца ў такую доўгатэрміновую місію. Цяпер «Вясна» займаецца шырокім колам пытанняў: бароніць правы чалавека, дапамагае грамадзянам юрыдычна, вядзе прававую адукацыю і асвету, складае агляды-хронікі парушэнняў правоў чалавека, назірае за выбарамі, займаецца праблемамі ўтрымання зняволеных у турмах, праводзіць кампанію па адмене смяротнага пакарання.
Пра самыя яскравыя і істотныя старонкі ў гісторыі арганізацыі можна пачытаць на сайце Радыё Свабода
Камітэт “Салідарнасць” са свайго боку шчыра віншуе вясноўцаў з дваццацігоддзем плённай праваабарончай дзейнасці, жадае загартоўкі, моцы і далейшага прафесійнага росту, каб людзі не баяліся адстойваць свае правы і свабоды, ведаючы, што заўсёды могуць разлічваць на падтрымку.
Post new comment