Міліцэйскае бязмежжа: Амапаўцы затрымалі і збілі раварыстаў

Традыцыйны калектыўны велазаезд 29 красавіка (так званая “Крытычная маса”), які ладзіцца кожны год у знак адкрыцця роварнага сезона, быў сёлета азмрочаны прыкрым інцыдэнтам з удзелам беларускіх праваахоўнікаў.

Міліцыянты сачылі за раварыстамі ад старту “Крытычнай масы” (ганак тэатра Оперы і Балета”) да скрыжавання пр. Пераможцаў і пр. Машэрава. У раёне стэлы ў гонар Перамогі аўтобус з АМАПам падрэзаў калону раварыстаў. Міліцыянты пачалі хапаць раварыстаў і закідваць іх у аўтобус. Затрыманых паклалі на падлогу і прыціснулі зверху іх жа роварамі. На спробы затрыманых размаўляць адказвалі ударамі.

На схопленых раварыстаў у Цэнтральным УУС аформілі адміністрацыйныя пратаколы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ў дачыненні да Станіслава Канавалава і Дзімтрыя Паліенкі узбудзілі крымінальныя справы паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу - "Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання".

На афіцыйнай старонцы ГУСС паведамляецца, што ў раёне стэлы «Мінск - горад-герой» група веласіпедыстаў, груба парушаючы патрабаванні Правіл дарожнага руху, выехала на праезную частку. Пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні і вярнуць іх на тратуар, парушальнікі правапарадку аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Насамрэчы цалкам верагодна, што нервовую рэакцыю міліцыянтаў выклікаў удзел у велапрабегу некаторых грамадскіх актывістаў і выкарыстанне, паводле звестак міліцыі, чорна-зялёнай сімволікі экалагічнага крыла анархістаў.

Камітэт “Салідарнасць” лічыць, што відавочнае перадузятае стаўленне міліцыі да непадкантрольных грамадскіх арганізацый і жорсткі пераслед іх актывістаў з’яўляецца дыскрымінацыйным і недапушчальным у цывілізаваным грамадстве.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.