Пакаранне да прысуду (ВІДЭА)
Чарговы выпуск праграмы “Людскія справы” распавядае пра нялюдскія ўмовы ўтрымання насельнікаў СІЗА, якія яшчэ нават не прызнаныя судом вінаватымі.
У гэтай праграме журналісты ўжо распавядалі пра жахі беларускай турмы. Але часта сапраўднае пекла пачынаецца яшчэ на этапе следства, калі чалавечая псіхіка ламаецца як запалка. І тады суд – гэта толькі фармальны прамежкавы этап у чарадзе пакаранняў.
Першы герой праграмы падчас візіту журналісткі Белсат Аксаны Рудовіч не сказаў ані слова. Ягор Пратасеня ляжаў у суседнім пакоі ў стане клінічнай смерці. Гаварыла толькі яго маці, і крычалі лісты маладзёна з жодзінскай турмы. Падчас працы над праграмай стала вядома, што Ягор Пратасеня памёр.
Зараз госці ў студыі – былы адвакат Павел Сапелка і Ганна Юркойць з Ашмянскага раёну. Яе муж Алесь Юркойць амаль 1,5 года знаходзіцца ў следчым ізалятары на вул. Валадарскага ў Менску па так званай справе «мытнікаў».
Post new comment