Хрысціянскія дэмакраты заклікаюць да салідарнасці з Эдуардам Пальчысам
Падтрымаць сапраўднага беларускага патрыёта неабыякавыя людзі змогуць 9 чэрвеня а 18-й каля СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Мяркуецца, што там адбудзецца акцыя "Свабоду Эдуарду Пальчысу!", паведамляе сайт bchd.info.
Нагадаем, вядомы беларускі блогер, заснавальнік антыімперскага сайту 1863x.com Эдуард Пальчыс (Джон Сільвэр) экстрадаваны з Расіі ў Беларусь. Зараз ён утрымліваецца ў СІЗА на Валадарскага. У дачыненні да Пальчыса распачата крымінальная справа па факце размяшчэння на сайце 1863x.com публікацый, накіраваных супраць “рускага свету”. Следчыя кваліфікавалі тэкставыя матэрыялы паводле па ч. 1 арт. 130 КК “распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні”.
У красавіку з ініцыятывы Паўла Севярынца быў створаны грамадскі камітэт «Свабоду Эдуарду Пальчысу», у які ўвайшлі больш за дзясятак беларускіх грамадска-палітычных актывістаў.
Падтрымаць блогера таксама можна лістом альбо паштоўкай на адрас:
Мінск, 220050, Валадарскага 2, Пальчысу Эдуарду.
Post new comment