Салідарнасць! Свабоду! Жыве Беларусь! (ВІДЭА)
У Мінску каля СІЗА на Валадарскага прайшла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.
І хаця пікет быў нешматлікім (у ім удзельнічалі сем чалавек), затое вельмі гучным і заўважным. Задаваў бадзёры тон акцыі сябра аргкамітэта БХД Павал Севярынец.
Удзельнікі акцыі раз-пораз скандавалі блізкія дэмакратычнай часткі грамадства лозунгі і гучна выкрыквалі словы падтрымкі заснавальніку сайта 1863х.com Эдуарду Пальчысу і Дзмітрыю Паліенку, якія зараз знаходзяцца за кратамі (нагадаем, у адносінах да юнакоў завялі крымінальныя справы. Эдуарда пальчыса падазраюць у распальванні нацыянальнай варажнечы, а Змітра Паліенку – у супраціве міліцыі).
Над пікетам лунаў нацыянальны сцяг.
Міліцыянты склалі на ўдзельнікаў акцыі пратаколы. Асобы ў цывільны актыўна фільмавалі падзею.
Post new comment