“Джон, трымайся!”
Зміцер Дашкевіч ініцыяваў акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам (Джонам Сільверам) – усе ахвотныя адпраўлялі з Галоўпаштамта паштоўкі на адрас СІЗА Жодзіна, каб падтрымаць юнака, які пераследуецца за сваю антыімперскую пазіцыю.
"Прапаную 23 чэрвеня, у чацьвер у пэрыяд часу з 19:00 да 20:00, без плякатаў ці сьцягоў сустрэцца ля Галоўпаштамта (праспэкт Незалежнасьці 10) і зрабіць простае дзеяньне: падпісаць паштоўкі салідарнасьці Эдуарду Пальчысу. Паштоўкі з адрасам і нават налепленымі маркамі будуць загадзя падрыхтаваныя – можаце проста дапісаць “Джон, трымайся!”, паставіць свой подпіс – і гэта будзе ўжо наша агульная вялікая справа. Можаце прыносіць свае лісты, загадзя напісаныя, і дасылаць іх разам зь іншымі. А можна напісаць ліст у хаце/партыйным офісе, сфоткаць яго – і выкласьці ў сацыяльныя сеткі з ужо існуючым у фб хэштэгам #freejhonsilver”, - пісаў напярэдані акцыі Зміцер Дашкевіч у сацыяльных сетках.
Зміцер Дашкевіч перакананы, што гэта не пафас, а рэальная рэч, якая шматразова і ў розных дыктатурах даказвала сваю слушнасьць: салідарнасьць вызваляе вязьняў і заклікае да салідарнасці.
Напісаць ліст падтрымкі можна на адрас: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу
Post new comment