Што могуць прафсаюзы? (ВІДЭА)
Камітэт “Салідарнасць” распачынае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “Як прафсаюзы могуць супрацьстаяць абмежаванню канстытуцыйнага права на працу?”
Якія адрозненні маюць працоўныя дамовы і кантракты? Чаму кантракты лягчэй аспрэчыць да іх заключэння, чым пасля? Якая можа быць юрыдычная стратэгія абароны правоў працоўных? Дзе можна абскарджваць дзеянні начальства, якія парушаюць правы працоўных? Чым можа дапамагчы Камісія па працоўных спрэчках? Чым можа быць карыснай калектыўная дамова? На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказваюць нацыянальны юрыст БКДП Алена Яськова і намеснік старшыні БКДП Сяргей Антусевіч.
У фокус відэакансультацый трапілі тэмы парушэння працоўных адносінаў, адміністратыўнага пераследу журналістаў-фрылансераў, парушэння правоў грамадзян на свабоду асацыяцый і аб’яднаннняў, абмежавання акадэмічных свабодаў студэнтаў і выкладчыкаў, парушэнне права на беларускамоўную адукацыю, права на якаснае лячэнне і кампенсацыю за траўмы на вытворчасці.
Post new comment