У Брэсце абмеркавалі праграму "Тваё заўтра" і прэзентавалі юрыдычныя відэакансультацыі

Агенцтва “Тваё заўтра” намерана спрыяць вяртанню высокаадукаваных беларусаў, што атрымалі сучасныя веды за мяжой, на радзіму праз дапамогу ў пошуку годнай для выпускнікоў замежных ВНУ працы.

Для гэтай амбітнай мэты створаны сайт yoto.by, дзе кампаніі, якія працуюць у сучасных і запатрабаваных кірунках змогуць пакідаць свае вакансіі, а суіскальнікі – свае рэзюме. Карыстацца сервісам сайта пасля рэгістрацыі на ім зможа любы выпускнік замежнай альбо айчыннай ВНУ.

Старшыня Камітэта “Салідарнасць” Іна Кулей падчас прэзентацыі агенцтва “Тваё заўтра” распавяла, чаму многія выпускнікі еўрапейскіх ВНУ хацелі б вярнуцца на радзіму і што ім перашкаджае вяртанню. Яна адзначыла, што кампанія “Тваё заўтра” арыентаваная на тых, хто хоча прымяніць сучасныя еўрапейскія веды на радзіме.

Каардынатарка праекта Наталля Літвіненка адзначыла, што “Тваё заўтра” ставіць перад сабой некалькі задачаў:

  • Звесці разам сучасны бізнес і выпускнікоў ВНУ з дапамогай сайта yoto.by
  • Паказаць, што ў Беларусь можна вяртацца і працаваць
  • Стварыць камі’юніці беларусаў, якія гатовы дзяліцца паміж сабой ведамі і інвестыцыямі.

Некаторыя выказвалі скептыцызм наконт вяртання беларускай адукаванай моладзі на радзіму. На што Іна Кулей адказала: “Тваё заўтра – гэта шанец для тых, хто здатны, хто хоча вярнуцца і працаваць на радзіме”.

Таксама у Брэсце прэзентавалі цыкл відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. Паводле каардынатаркі праекта Людмілы Ісакавай, відэакансультацыі ўяўляюць сабой унікальны пакет відэа і тэкставых дакументаў на розныя тэмы парушэння правоў і дыскрымінацыю.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.