Сёння ўвечары пасля трох сутак арышту выходзіць на волю актывіст Леанід Кулакоў
Яго можна сустрэць і маральна падтрымаць каля брамы ізалятара часовага ўтрымання, што месціцца на завулку Акрэсціна. Мяркуецца, што актывіста вызваляць блізу 23-й гадзіны.
Нагадаем, назіральнікі ад “Права выбару” Мая Навумава і Леанід Кулакоў пасля закрыцця выбарчага участку 626 Каліноўскай выбарчай акругі 108 былі гвалтоўна затрыманыя міліцыянтамі і адвезеныя ў ізалятар Першамайскага РУУС. Пасля затрыманых адвезлі ў медычную ўстанову ў спадзеве зафіксаваць у крыві алкаголь. На наступны дзень адбылося выязное паседжанне суда Першамайскага раёна. Леаніда Кулакова і Маю Навумаву пакаралі адміністратыўным арыштам тэрмінам адпаведна на 3 і 1 суткі. Суд прызнаў іх вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КоАП (“непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі”).
Назіральнікі Мая Навумава і Леанід Кулакоў спрабавалі спыніць ужыванне “каруселяў”, фіксавалі фальшаванне (прыпісванне) яўкі на выбарчым участку і публічна заяўлялі пра гэта, а таксама патрабавалі сумленнага і адкрытага падліку галасоў. Мая Навумава таксама намагалася зафіксаваць падлік бюлетэняў на відэа.
Post new comment