Беларускае навучанне: праз церні да зорак (ВІДЭА)
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі прапануецца відэакансультацыя на тэму: “Як атрымаць беларускамоўную адукацыю ў Беларусі”.
Чаму знайсці беларускі клас альбо беларускую школу для дзіцяці значна складаней, чым рускамоўны клас і рускамоўную школу? Што трэба рабіць, каб абараніць права на гадаванне і навучанне дзяцей на роднай мове? Што такое беларускае асяроддзе ў школах, з чаго яно складаецца? Як пераадолець фармалізм да беларускамоўнага выкладання прадметаў сярод выкладчыкаў? Чаму адсутнічаюць падручнікі для шэрагу прадметаў на беларускай мове?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказвае старшыня апякунскай рады гімназіі №23 Крысціна Вітушка і грамадскі актывіст, скульптар, бацька вучня гімназіі №4 Генік Лойка, якія ўпэўненыя, што беларускае навучанне адкрывае шлях да лепшай будучыні дзіцяці.
Сістэмныя праблемы, якія стаяць перад беларускамоўным навучаннем у Беларусі і шляхі іх вырашэння акрэсліў у відэароліку таксама сябра Таварыства беларускай школы Вінцук Вячорка.
Post new comment