Акрэдытацыя як дазвол альбо забарона на прафесію журналіста (ВІДЭА)
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый у дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі прапануецца відэакансультацыя на тэму абмежавання чыноўнікамі правоў на атрыманне інфармацыі, якая ўяўляе грамадскі інтарэс.
Што азначае панятак “акрэдытацыя” у беларускіх умовах? Чаму акрэдытацыя трактуецца не як рэжым найбольшага спрыяння, а як дазвол на працу для журналіста на пэўным мерапрыемстве, альбо ў пэўным месцы? Што азначае акрэдытацыя замежнага карэспандэнта ў Міністэрстве замежных спраў? Чаму адсутнасць акрэдытацыі ў Беларусі азначае забарону для працы на замежныя сродкі масавай інфармацыі. Што азначае артыкул 22.9 КоАП і як ён выкарыстоўваецца дзяржавай для рэпрэсій супраць няўгодных журналістаў. Як абскардзіць штраф за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі? Што можа зрабіць грамадства, каб пашырыць свабоду СМІ?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас відэакансультацыі адказвае прэсавы сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі і журналіст-фрылансер Алесь Буракоў.
Відэакансультацыя ўключае таксама паказальныя кейсы з незалежнымі гомельскімі журналістамі Ларысай Шчыраковай і Кастусём Жукоўскім.
Post new comment