Праваабаронцы праводзяць Тыдзень супраць смяротнага пакарання

Арганізатарам штогадовага Тыдня з’яўляецца кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Асноўная праграма Тыдня:

  • 5 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”, падрыхтаванага Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH). (Памяшканне Прэс-клуба, г.Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601. Пачатак – 11.00).
  • 7–9 кастрычніка ў Коўне актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” возьмуць удзел у працы VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
  • 8 кастрычніка ў Мінску адбудзецца канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам гуртоў, якія падтрымліваюць ідэю адмены смяротнага пакарання ў краіне. (Клуб Re:Public, г.Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак - 17.30).
  • 9 кастрычніка ў Магілёве з адкрытай лекцыяй выступіць вядомая абаліцыяністка, заснавальніца ўзбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” Тамара Чыкунова, якая лічыць сваёй галоўнай задачай адмену смяротнага пакарання ва ўсім постсавецкім рэгіёне. (Грамадскі цэнтр “Кола”, завулак Чкалава, 16. Пачатак - 16.30).
  • 9–10 кастрычніка ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі таксама пройдуць інфармацыйныя акцыі, тэматычныя выставы, прымеркаваныя да Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання, які сёлета будзе адзначацца ўжо 14-ы раз.

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага антыгуманнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.