Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітзняволеным

Распаўсюджаная сумесная заява праваабарончых арганізацый адносна крымінальнага пераследу блогера Эдуарда Пальчыса.

Прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый з прыцягненнем спецыялістаў у розных галінах навукі быў праведзены аналіз 9-ці тэкстаў, размешчаных на сайце 1863х.com, якія ў судовым парадку былі прызнаны экстрымісцкімі, і ў якіх, паводле следства, утрымліваецца інфармацыя, што распальвае расавую, нацыянальную ці рэлігійную варажнечу.

Праваабаронцы адзначылі, што ў адпаведнасці з арт. 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў. Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэтае права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць ўсялякага кшталту інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці праз друк ці мастацкія формы выказвання ці іншым шляхам па свайму выбару.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што размешчыная ў 9-ці артыкулах інфармацыя не ўтрымлівае прыкмет заклікаў да вайны, гвалту ці выступаў на карысць расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці, не ўяўляе пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку ці здароўю і маральнасці насельніцтва. Матэрыялы ўяўляюць сабой нішто іншае, як меркванні аўтара адносна тых ці іншых гістарычных падзей, фактаў, утрымліваюць крытычныя заўвагі адносна геапалітычных канцэпцый і знешняй палітыкі некаторых дзяржаў. Аўтар не меў на мэце прыніжэнне прадстаўнікоў нейкіх канкрэтных нацыянальнасцяў, этнічных ці расавых груп.

“У сувязі з гэтым мы лічым, што матэрыялы аўтарства блогера Эдуарда Пальчыса, якія былі змешчаны ў 9-ці артыкулах на сайце 1863х.com, з’яўляюцца дапушчальнай формай выказвання свайго меркавання і, адпаведна, не могуць пераследвацца ў крымінальным парадку” – адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Праваабаронцы перакананы, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.

Праваабаронцы заяўляюць, што утрыманне пад вартай Эдуарда Пальчыса і ягоны палітычна матываваны пераслед з боку беларускіх уладаў дазваляе кваліфікаваць блогера як палітычнага зняволенага, і патрабуюць 

  • вызваліць Э. Пальчыса з-пад варты, паколькі забеспячэнне ягонай яўкі ў суд можа быць гарантавана і іншымі мерамі стрыманння, не звязанымі з ізаляцый абвінавачанага;
  • спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Э. Пальчыса па ч.1 арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь;
  • забяспечыць правядзенне адкрытага судовага працэсу з выкананнем усіх гарантый справядлівага судовага разбіральніцтва.

Заяву падпісалі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, ПУ “Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend”, Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ПУ Беларускі дакументацыйны цэнтр, Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.


Нагадаем, рэдактар сайта 1863х.com Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. 

У лістападзе 2015 г. Эдуард Пальчыс быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у межах узбуджанай справы і пазней вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Пасля чаго ён пераехаў ва Украіну. У студзені 2016 года Э. Пальчыса затрымалі ў Расійскай Федэрацыі і на прыканцы траўня 2016 г. эстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён быў узяты пад варту. 

25 жніўня 2016 г. суд Цэнтральнага раена г.Мінска разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага паседжання 9 артыкулаў, якія былі размешчаны на дадзеным сайце, былі прызнаны эскстрымісцкімі. 

Крымінальную справу, распачатую у адносінах да Эдуарда Пальчыса будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд 14 кастрычніка.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.