Следчы камітэт не распачаў справу супраць безпадстаўнага гвалту з боку міліцыі

Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску адмовіла ў адкрыцці крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія ў выніку памылкі штурмавалі кватэру і гвалтоўна затрымалі мінчука, дзіцячага доктара Дзмітрыя Сераду.

Такія вынікі даследчай праверкі, якую па заяве пацярпелага боку праводзіў СК.

У пастанове паведамляецца, што падчас праверкі было выяўлена, што затрыманне Серады праводзілася ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамляе сайт spring96.

У дакуменце ўказваецца, што рашэнне аб прыцягненні да затрымання супрацоўнікаў АМАПа «было прынятае абгрунтавана», а кайданкі і фізічная сіла выкарыстоўваліся «для пераадолення магчымага супраціву» з боку Серады.

Таксама ў пастанове паведамляецца, што дыягназы — «закрытая чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені: страсенне галаўнога мозгу, удар мяккіх тканак галавы, удар пярэдняй брушной сценкі», пастаўленыя Гарадской клінічнай бальніцай № 10, і «страсенне галаўнога мозгу», пастаўлены 17-й гарадской клінічнай паліклінікай, прызнаныя неабгрунтаванымі, а цялесныя пашкоджанні, зафіксаваныя заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, аднесеныя «да катэгорыі лёгкіх, якія не пацягнулі кароткачасовага расстройства здароўя».

Дзмітрый Серада мае намер абскардзіць дадзеную пастанову ў пракуратуры і ў кіраўніцтва СК.


Нагадаем, 4 жніўня ў 8 раніцы ў Мінску ў кватэру да сям'і педыятра і дзіцячага хірурга-траўматолага Дзмітрыя Серады ўварваўся АМАП. Мужчына прачнуўся ад удараў таранам у жалезныя дзверы і выйшаў у калідор. У гэты час на кухню, разбіўшы шкло ў балконнай дзверы, праніклі байцы ў чорным са зброяй у руках. Жыхарам загадалі легчы на падлогу. Як потым высветлілася, Дзмітрыя падазравалі ў злачынстве. Пазней на вочнай стаўцы са сведкай і пацярпелай падазрэнні адпалі — у момант здзяйснення хуліганства Дзмітрый з сябрамі рыбачыў за 80 км ад Мінска. Адпусцілі педыятра толькі на другія суткі.

На падставе скаргі сям'і на дзеянні супрацоўнікаў пры затрыманні Следчы камітэт пачаў праверку.

7 верасьня Дзмітрый Серада пабываў на асабістым прыёме ў кіраўніка сталічнай міліцыі Аляксандра Барсукова.

Кіраўнік ГУУС заявіў Дзмітрыю Серадзе, што прасіць прабачэння за дзеянні сваіх падначаленых да атрымання вынікаў праверкі не будзе. А таксама паведаміў, што той можа звярнуцца да іх з нагоды рамонту пашкоджаных вокнаў і дзвярэй у кватэры — пры яго жаданні гэта будзе зроблена.

Паводле nn.by
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.