Як студэнт-каліновец даводзіў дзяржаве, што ён не дармаед

Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць, але што яму гэта каштавала, чытайце ў матэрыяле нашага магілёўскага карэспандэнта.

Набірае моц абвешчаная ўладамі кампанія па спагнанні з непрацуючых грамадзян падаткаў на фінансананне дзяржаўных праграм. У медыях прыводзілася шмат прыкладаў, калі нідзе не працаўладкаваныя працаздольныя людзі атрымлівалі з падаткавай інспекцыі паведамленні аб аплаце падатку на гэтыя мэты. Часцяком былі тут і выпадкі з сапраўдным камічным адценнем. Паведамляляся, што дзяржава не супраць спагнаць падатак з нябожчыкаў, цяжарных жанчын, студэнтаў, пенсіянераў. А ўсе з тае прычыны, што паступіў загад любым коштам папоўніць недастаючыя сродкі ў імгненна пустуючай дзяржаўнай кішэні. Адказнымі за такую “важную дзяржаўнаю справу” прызначылі шараговых падатковых інспектараў.

А тым лягчэй за ўсе не турбаваць сваю галаву каб знайсці сапраўдных злосных неплацельшчыкаў, а ў загадзя падрыхтаваныю паперу занесці прозвішча западозраных ў не жаданні фінансаваць дзяржаўны бюджэт. І бачнасць працы тут, і выкананне дзяржаўных задач.

Апошнімі днямі вось у такія ланцугі дзяржаўнай фіскальнай палітыкі трапіў магілевец Антон Касцоў. Яму па месцы рэгістрацыі, як і многім іншым, прыйшла папера заплаціць падатак за 2015 год, ці прадаставіць у падаткавую інспекцыю неабходныя дакуманты, на падставе якіх яго б вызвалілі ад гэтай працэдуры.

Вусная інфармацыя бацькоў Антона, што ён атрымлівае адукацыю ў Польшчы, і не трапляе пад дзеянне вышэй згаданага закона падаткавую інспекцыю не задаволіла. Можна б было проста праігнараваць гэтае назойлівае прыставанне. Але ў такім выпадку ў яго маглі ўзнікнуць непрыемнасці з перасячэннем дзяржаўнай граніцы.

Таму студэнту-каліноўцу Антону Касцову не засталося нічога іншага, як у сваей навучальнай установе збіраць неабходныя даведкі і асабіста адвезці іх у падаткавую інспекцыю роднага гораду.

Кур’ёзнасць гісторыі ў тым, што юнака хаця і вызвалілі ад абавязковага падатку, але грашовыя затраты на дарогу ў два бакі, а таксама на натарыялльнае засведчанне перакладу даведак з польскага ўніверсітэту каштавалі не на многа менш, чым памер самаго падатку.


 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.