Дзеячы палітычных і грамадскіх арганізацый правялі сумесную акцыю памяці каля КДБ
Лідары Руху “За Свабоду”, аргкамітэта БХД, АГП, руху салідарнасці “Разам”, прадстаўнікі “Еўрапейскай Беларусі” і іншыя актывісты прынеслі да муроў КДБ партрэты рэпрэсаваных у сталінскія часы беларусаў, а таксама зніклых пры цяперашняй уладзе апазіцыйных палітыкаў.
На прыступках КДБ удзельнікі салідарнай акцыі памяці запалілі знічы. Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, а таксама прадпрымальніцкі лідар Алесь Макаеў выступілі з прамовамі.
Такім чынам палітыкі вырашылі адзначыць 7 лістапада – не свята, а дзень памяці ахвяраў камуністычнага рэжыму.
На актыўных удзельнікаў акцыі (тых, хто выступаў з мегафонам) складаліся пратаколы аб адміністратыўным парушэнні паводле арт 23.34 КоАП (“парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых акцый”). Нагадаем, раней правацэнтрысты падавалі заяўку на правядзенне акцыі ў Мінгарвыканкам, але атрымалі адмову.
Post new comment