Магілёўцы патрабуюць ад сваіх дэпутатаў адмяніць “закон пра дармаедства”
Актывісты АГП Магілёва падрыхтавалі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зварот з подпісамі мясцовых жыхароў за адмену Дэкрэта № 3 “Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства”.
Яго прымеркавалі да 15 лістапада – своеасаблівага дня Х для незарэгістраваных беспрацоўных. Менавіта да гэтага дня ўсе непрацуючыя асобы павінны былі заплаціць падатак на фінансаванне дзяржаўных расходаў, паводле так званага закона “пра дармаедства”.
У патрабаванні, якое падпісвалі не толькі не працуючыя грамадзяне, адзначаецца, што вышэй згаданы закон парушае па меншай меры чатыры артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і па сваёй сутнасці з’яўляецца абсурдным, з тае прычыны што нават па падліках самой улады колькасць не працуючых у многа разоў больш, чым колькасць працоўных месц, па звестках службаў працаўладкавання.
У звароце да дэпутатаў падпісанты патрабуюць адмяніць вышэй згаданы закон і зрабіць справаздачу перад выбаршчыкамі, што зроблена дзеля гэтага.
Post new comment