Случчакі ЗА вуліцу імя cлуцкіх паўстанцаў і ЗА ўсталяванне помніку героям паўстання

Актывісты Слуцку перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаванні Камсамольскай вуліцы ў вуліцу імя Слуцкіх паўстанцаў. Рыхтуецца кампанія па збору подпісаў за ўсталяванне помніка героям Слуцкага збройнага чыну.

Суправаджальны ліст да калектыўнага звароту падпісалі кіраўнік Мінскай абласной суполкі Руху “За Свабоду”, лідар мясцовай арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч і грамадская актывістка Зінаіда Цімошак. Па словах Віталя Амяльковіча, подпісы за ўшанаванне памяці Слуцкіх паўстанцаў былі сабраныя яшчэ ў жніўні падчас парламенцкай выбарчай кампаніі. Усяго было сабрана 550 подпісаў. У калектыўным звароце ў райвыканкам таксама гаворыцца, што новая назва вуліцы будзе спрыяць выхаванню патрыятызму і незалежніцкай свядомасці, якія патрэбныя беларусам у складаных знешніх умовах, перадае Радыё Свабода.

На вялікі жаль мясцовыя ўлады пакуль што не саспелі для таго, каб станоўча вырашыць гэтае пытанне. Адзінае, што яны змаглі зрабіць, - гэта правесці “грамадскія слуханні”, якія, што праўда аказаліся фікцыяй. Актывісты ўжо заявілі, што афіцыйныя адказы будуць абскарджваць, як толькі іх атрымаюць, паведаміў на сваёй старонцы у facebook Віталь Амяльковіч.

26 лістапада будзе распачаты збор подпісаў за ўсталяванне ў Слуцку помніка героям Слуцкага збройнага чыну. Ініцыятар — сябра Рады Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная.
«З часоў Слуцкага збройнага чыну прайшло амаль 100 год. Гэта добры прыклад мужнасці беларускага народу, калі беларусы былі вымушаныя змагацца за сваю незалежнасць, варта пра гэта памятаць», — пракаментавала сайту рyx.by экс-кандыдат у дэпутаты ў Слуцку Аліна Нагорная.

Сябра Рады Руху «За Свабоду» адзначыла, што збор подпісаў распачнецца 26 лістапада, на акцыі да гадавіны паўстання (дарэчы, дазволенай уладамі), і будзе доўжыцца па ўсёй Беларусі некалькі месяцаў. Пасля гэтага подпісы будуць перададзеныя ў райвыканкам.

Аўтары ініцыятывы прапануюць усталяваць помнік па адрасе вул. Леніна 171, насупраць Слуцкага краязнаўчага музею. Назва помніка павінная быць: «Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.