Старшыню Руху “За Свабоду” пакаралі за адну акцыю штрафам, за другую - апраўдалі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся слуханні па адміністрацыйных справах, распачатых у дачыненні да старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча.

Справы цягам двух дзён разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. На суд падтрымаць палітыка прыйшлі ягоныя паплечнікі.

Юрась Губарэвіч удзельнічаў у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля будынка КДБ 7 лістапада і ўшаноўваў памяць паэта Максіма Багдановіча 9 снежня. Абодва мерапрыемства міліцыянты палічылі несанкцыяваным і склалі пратаколы аб адміністратыўным парушэнні (арт. 23.34 КоАП - парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў).

Старшыня Руху “За Свабоду” заявіў, што лічыць удзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якую не дазволіў Мінгарвыканкам, сваім грамадзянскім абавязкам і адмовіўся ад далейшых тлумачэнняў. Наконт 9 снежня Юрась Губарэвіч адзначыў, што краіна адзначала 125-годдзе нацыянальнага класіка Максіма Багдановіча. Ён вырашыў прыйсці да помніка паэта, ускласці кветкі, запаліць знічку і пачытаць верш. Са СМІ даведаўся, што памятныя мерапрыемствы былі запланаваны нават афіцыйна. З пратаколам цалкам не згодны. На месцы падзей не было міліцыянтаў у форме, ніхто не папярэджваў пра адказнасць, не прасіў спыніць мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паэта.

У якасці сведкаў выступалі супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама.

Калі па акцыі 7 лістапада пытанняў у суда не было, то наконт адзначэння 125-годддзя Максіма Багданавіча сітуацыя выглядала зусім неадназначнай. Сведкі з боку міліцыі фактычна прызналі, што Юрась Губарэвіч каля помніка Максіма Багдановіча толькі ўшаноўваў памяць беларускага паэта, прачытаўшы ягоны верш і запаліш зніч. Навошта складаўся пратакол аб адміністратыўным парушэнні – незразумела.

27 снежня суддзя вырашыла запатрабаваць у Мінгарвыканкаме расклад афіцыйных мерапрыемстваў па ўшанаванні 125-годдзя Максіма Багдановіча, каб прыняць сёння канчатковае рашэнне.

Суд прызнаў Юрася Губарэвіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі 7 лістапада ды пакараў штрафам у 50 базавых велічыняў і апраўдаў па адміністратыўнай справе, распачатай за ўшанаванне памяці Макісма Багдановіча.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.