Альтэрнатыўны спіс палітвязняў – 9 чалавек

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі БХД, АГП, установы “Тime act”, ініцыятывы “Крок да закону”, праваабарончай групы “За Волю”, камітэта бацькоў беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць за Украіну. Прысутнічалі і выступалі Мікола Статкевіч, Ганна Шапуцька, Павал Севярынец, Вольга Маёрава, Мікола Дзядок, Мікалай Аўтуховіч, Міхаіл Пастухоў, Аляксей Туровіч, Васіль Завадскі, Вольга Мікалайчык, Святлана Каваленка, Віктар Мельнікаў, маці вязня Тараса Аватарава Людміла Поспех.

Маці Тараса Аватарава, якога затрымалі па вяртанні з Украіны і асудзілі да 5 гадоў калоніі “за незаконныя дзеянні ў адносінах да зброі і боепрыпасаў ды ў кантрабандзе ” (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК), зачытала ліст сына, які ён даслаў з-за кратаў.

Ганна Шапуцька адзначыла важнасць неадкладнай адмены артыкула 411 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дысцыплінарныя парушэнні вязняў: “Гэта жахлівая з’ява, калі прадугледжана і ужываецца дадатковае крымінальнае пакаранне за дысцыплінарныя парушэнні вязняў”.

Крымінальная справа паводле артыкула 411 КК распачатая ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі, які апынуўся за кратамі фактычна за сваю праваабарончую дзейнасць. Цяпер Андрэю, які знаходзіцца ў магілёўскай крытай турме, пагражае падаўжэнне тэрміну зняволення.

Паводле меркаванняў удзельнікаў форума, трэба неадкладна патрабаваць поўнай адмены артыкулаў КК, якія супярэчаць беларускаму і міжнароднаму заканадаўству ў сферы правоў чалавека, а таксама спрабаваць уплываць на нашы ўлады праз міжнародныя структуры.

Мікалай Аўтуховіч распавёў пра наведванне з Паўлам Севярынцам Уладзіміра Кондруся, які быў асуджаны на паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за ўдзел у Плошчы-2010. Кондрусь, прынцыпова адмаўляецца выконваць патрабаванні міліцыі, якія абумоўленыя абмежаваннем волі, бо не лічыць сябе вінаватым. У сувязі з гэтым яму пагражае узмацненне пакарання.

Удзельнікі форуму распавядалі пра жудасныя умовы ў беларускіх калоніях, як побытавыя, так і маральна-псіхалагічныя, пра тое, што турэмнаму доктару прасцей “спісаць” чалавека, каб ён памёр, чым лекаваць і браць за яго адказнасць. У бальшыні калоній, адміністрацыя выкарыстоўвае “блатных” для ціску на зняволеных, якія спрабуюць пратэставаць альбо іншым чынам адстаяць свае правы.

На думку Міхаіла Пастухова, патрэбна радыкальная рэформа пенітэнцыярнай сістэмы. Але ў першую чаргу трэба патрабаваць адмены артыкула 411 КК, па якім у другой палове лютага будуць судзіць Андрэя Бандарэнку, і які пагражае Міхаілу Жамчужнаму. Таму ўдзельнікі форуму падпісалі сумесны зварот Генеральнаму пракурору з просьбай праверыць наколькі законна ўжыты да Андрэя Бандарэнкі артыкул 411 (бо дысцыплінарныя парушэнні вязня зусім малазначныя альбо надуманныя), а таксама паспрыяць выключэнню артыкула 411 з крымінальнага кодэкса. Плануецца таксама кампанія супраць артыкула 411 у незалежных СМІ.

Вольга Маёрава распавяла пра эканамічны ціск на актывістаў, які прыняў у 2016 годзе беспрэцэдэнтныя формы і нагадала пра магчымасць падпісацца пад зваротам з патрабаваннем спыніць практыку штрафавання актывістаў за ўдзел у несанкцыяваных вулічных акцыях.

Удзельнікі форума актуалізавалі спіс палітзняволеных. Цяпер, паводле форума, у яго уваходзяць дзевяць чалавек: Алесь Юркойць, Вадзім Бойка, Ілля Валовік, Тарас Аватараў, Ірына Моцная, Аляксей Жалноў, Міхаіл Жамчужны, Андрэй Бандарэнка, Аляксандр Лапіцкі. (Нагадаем, паводле праваабаронцаў, якія падыходзяць да надання статуса палітвязня, ужываючы больш строгія крытэрыі, у спіс уключаны Міхаіл Жамчужны і Аляксандр Лапіцкі)

Форум заклікаў грамадзян прыйсці на суды над Андрэем Бандарэнкам і над антыфашыстамі, а таксама падтрымаць хаця б лістамі і паштоўкамі Ірыну Моцную, якая паводле тых, хто трымае з ёй перапіску, знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі.

Паводле novychas.by

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.