Улады вярнуліся да практыкі масавых затрыманняў актыўных грамадзян
Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.
Адміністрацыйныя арышты вярнуліся ў беларускую рэчаіснасць праз паўтары гады пасля адноснай лібералізацыі, калі каралі толькі штрафамі. Сярод затрыманых і пакараных суткамі як вядомыя дзеячы апазіцыі, так і простыя грамадзяне. Таксама з жалем даводзіцца канстатаваць пра вяртанне практыкі прэвентыўных затрыманняў журналістаў перад масавымі акцыямі пратэсту. Некаторых журналістаў па надуманых абвінавачваннях караюць штрафамі.
На сённяшні дзень адміністратыўнымі арыштамі на розны тэрмін пакараныя:
-
Зміцер Дашкевіч
-
Сяргей Пальчэўскі
-
Анатоль Лябедзька
-
Юрась Губарэвiч
-
Вiталь Рымашэускi
-
Вольга Кавалькова
-
Павел Севярынец
-
Андрэй Юркоў
-
Руслан Халікаў
-
Аляксандр Казлянка
-
Дзмітрый Ляўчук
-
Андрэй Дзянюшкін
-
Аляксандр Кабанаў
-
Андрэй Марач
-
Зміцер Паліенка
-
Руслан Халікаў
-
Андрэй Дзянюшкін
-
Дзмітрый Ляўчук
-
Раман Ганчароў
-
Аляксандар Панамароў
-
Аляксандар Гмыза
-
Анатоль Гмыза
-
Максім Лубінскі
-
Канстанцін Копац
-
Зміцер Гарбуноў
-
Сяргей Пятрухін
-
Васіль Берасьнеў
-
Віктар Андрэеў
-
Вячаслаў Касінераў
-
Віктар Рубцоў
- Максім Філіповіч
- Алег Аксёнаў
Спісак можа быць непоўным. Ён пастаянна ўдакладняецца. Асудзілі адвольныя затрыманні, якія часам праводзіліся з ужываннем гвалту, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і Алена Анісім, ПЦ "Вясна" заклікала спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання, патрабавала спынення пераследу праваабаронцаў Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders, пратэстуе супраць затрымання сваіх калегаў Беларуская асацыяцыя журналістаў, сваю занепакоенасць з нагоды затрыманняў выказалі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і МЗС Нямеччыны, Еўрасаюз заклікаў улады Беларусі да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых падчас акцый пратэсту.
Post new comment