Рэзалюцыя форуму грамадзянскай супольнасці АБСЕ утрымлівае шэраг рэкамендацый адносна Беларусі

Паралельны форум грамадзянскай супольнасці АБСЕ прайшоў у Мінску 4 ліпеня 2017 года, напярэдадні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Удзельнікі Форуму, якія прадстаўляюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці рэгіёну АБСЕ, як на ўсходдзе, так і на захадзе ад Вены, сабраліся напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, каб абмеркаваць праблемы ў рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў і абавязальніцтваў АБСЕ і стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вырашэнні.

Рэзалюцыя, у якой выкладзены аналіз сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ і высновы, адрасаваная сябрам Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, краінам-удзельніцам АБСЕ, а таксама прадстаўнікам палітычных органаў і інстытутаў АБСЕ. Арганізацыі, якія прынялі дакумент, выказваюць гатоўнасць працягваць актыўны ўдзел у якасці суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі канцэпцыі ўсёабдымнай бяспекі ў духу Хельсінкскіх прынцыпаў і рашуча змагацца для поўнай рэалізацыі гарантый правоў чалавека і асноўных свабодаў, дэмакратыі і вяршэнства права ва ўсім рэгіёне АБСЕ.

На думку аўтараў дакумента, Парламенцкая Асамблея АБСЕ і парламенты краінаў-удзельніц АБСЕ маюць ключавую ролю ў забеспячэнні выканання абавязальніцтваў АБСЕ і ўмацаванні Хельсінкскіх прынцыпаў. «Стан рэалізацыі Хельсінкскіх прынцыпаў сёння вельмі праблематычны, і мы заклікаем усе зацікаўленыя бакі падвоіць намаганні па аднаўленні архітэктуры ўсёабдымнай бяспекі ў рэгіёне АБСЕ», - падкрэсліваецца ў рэзалюцыі.

Рэзалюцыя ўтрымлівае спецыяльны раздзел па сітуацыі ў Беларусі - краіне, якая прымае ў сябе сесію Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Гэты раздзел уключае цэлы шэраг канкрэтных рэкамендацый. «Выкананне Беларуссю абавязальніцтваў у рамках АБСЕ і яе ўзаемадзеянне з механізмамі і працэдурамі АБСЕ пакідае жадаць лепшага, і мы просім вашай асаблівай увагі да гэтай сітуацыі», - звяртаюцца аўтары рэзалюцыі да яе адрасатаў.

Поўны тэкст рэзалюцыі тут.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.