Адбыўся IV Беларускі праваабарончы форум

Важнае для беларускай праваабарончай супольнасці мерапрыемства, якое праходзіла ў Вільні 19-21 кастрычніка, ладзілася пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза і Нідэрладнаў.

Актыўны ўдзел у працы форума прынялі прадстаўнікі ПЦ “Вясна”, БХК, Беларускага дому правоў чалавека імя Б. Звоскага, БАЖ, Камітэта “Салідарнасць”, Беларускага дакументацыйнага цэнтра, Lawtrend, Асамблеі НДА, Human Constaanta, Прававой ініцыятывы, Ініцыятыва FORB, Ініцыятыва BY_help, Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Руху “Маці 328”, ІГ “Ідэнтычнасць і права” ды іншых арганізацый.

Падчас падзеі, якая адбывалася ў Вільні два працоўных дня, была дадзена ацэнка сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прадстаўлены апошнія сацыялагічныя даследаванні праваабарончай супольнасці, прэзентаваныя Прынцыпы дзейнасці праваабаронцаў Беларусі. Таксама адбыліся дыскусіі на тэму “Правы чалавека ў Беларусі ў міжнародным кантэксце”, “Варыянты развіцця праваабарончага сектару на бліжэйшыя 5-10 гадоў”. Адбылася прэзентацыя першых кніг серыі “Беларускай турэмнай літаратуры”.

Цягам пятніцы і суботы падчас паралельнай працы ў групах абмяркоўваліся 11 тэмаў. Сярод іх тэмы адукацыі ў сферы правоў чалавека, пераемнасці цяперашняга і савецкага рэпрэсіўнага апарата, вызначэння агульнапрымальных крытэрыяў для надання рэпрэсаванаму статуса палітзняволенага, рэалізацыі права на інфармацыю у Беларусі, салідарнасці падчас рэпрэсій, дзейнасці офісаў прававой дапамогі, грамадскіх праваабарончых кампаній, гендарнай ідэнтычнасці, парушэння правоў падчас пераследу за распаўсюд наркотыкаў, новых выклікаў для правоў чалавека ў лічбавую эпоху.

Вынікам працы форума стала рэзалюцыя, якая канстатуе, што сітуацыя з правамі чалавека з часу правядзення папярэдняга форуму ў 2013 годзе істотна не палепшылася, вітае вызваленне палітвязняў у 2015 годзе, але адзначае вяртанне да практыкі рэпрэсій ў 2017 годзе. Рэзалюцыя таксама утрымлівае заклікі да уладаў прыняць дзейсныя меры для забеспячэння належнай абароны правоў чалавека і не дапускаць пераследу грамадзян па палітычных матывах, рэкамендацыі да міжнароднай супольнасці і міжнародных інстытутаў, а таксама парапановы прадстаўнікам праваабарончай супольнасці.
 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.