Reply to comment

Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі  Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.

- Быў узяты пад варту яшчэ адзін чалавек – Святаслаў Барановіч з Вілейкі наколькі я зразумела. Прынамсі там жывуць яго сваякі. Ён утрымліваўся ў ІЧУ і быў у статусе падазраванага недзе з 15 чэрвеня. Сёння яму павінны прад’явіць абвінавачванне. Справа насамрэч працягнута і працягнута яна па некалькіх прычынах: адна з іх – яшчэ ёсць 7 абвінавачаных і неасуджаных да гэтага моманту, якія знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і плюс двое з іх знаходзяцца у вышуку. – пракаментавала сытуацыю для “Радыё Рацыя” праваабаронца Наста Лойка.
 
Паводле меркавання праваабаронцаў, арышты за Плошчу могуць працягвацца неабмежаваную колькасць часу. Да таго-ж застаецца яшчэ шэраг асоб, якія чакаюць разгляду сваёй справы.

 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.