Reply to comment

У Н’ю-Ёрку адбываецца мастацкая выстава “Sound of silence: Art During Dictatorship”(“Гучанне маўчання: мастацтва пад час дыктатуры “), прысвечаная мастацкай інтэрпрэтацыі грамадскіх і палітычных падей у сучаснай Беларусі.. Адным з удзельнікаў стаў  студэнт  праграмы Каліноўскага, мастак Яўген Шадко.

- Пра мажлівасць паўдзельнічаць у гэтай выставе даведаўся праз інтэрнэт. Сябр даслаў на паштовую скрынку інфармацыю пра праэкт "Sound of silence: Art During Dictatorship", дзе прайсьці адбор і паўдзельнічаць прапаноўвалася кожнаму ахвотнаму. Што тычыцца сутнасці выставы, то тут назоў усё кажа сам за сябе.  На мой погляд,  мастацтва пад час дыктатуры – гэта калі ты не заплюшчваеш   вочы   на тое, у якой прасторы  жывеш , а спрабуеш  інтэрпрэтаваць сітуацыю. Можна ўзгадаць маўклівыя акцыі, якія перашкаджалі нашай “стабільнасці” ды параўнаць іх з “маўклівымі” карцінамі, на якія непажадана глядзець беларусам.



Нажаль, я быў абмежаваны ў выбары  маіх прац з-за іх памераў, таму атрымалася даслаць усяго дзве карціны.


Адна з іх мае назоў "Меланхолія". Меланхолія як паветра,  якое непрабіўнай сцяной навісла над намі, гэта чаканне пераменаў,  якое ператвараецца ў штодзённасць.Ключом да разгадкі гэтай маўклівай драмы на карціне служыць выява З.Дашкевіча, які да сённяшняга часу знаходзіцца ў зняволенні.

Другую  карціну я назваў "Наступны". Наступным будзе твой “фрэнд з фэйсбука” ці сябра з “вкантакце”, які зменіць аватарку на выяву з мэсэджам ці на чорны квадрат. Гэта мастацкая інтэрпрэтацыя  той  рэакцыі, якую заўважаю ў сацыяльных сетках пасля сумных падзей: выбараў, выбуху ў метро, пасля затрыманняў.  Людзі імкнуцца падзяліцца з дапамогаю аватара сваімі пачуццямі.



У дадзеным праекце, куратарам якога з’яўляецца Вольга Капенкін, меў магчымасць паўдзельнічаць кожны мастак з Беларусі.


Выстава працягнецца да 10 сакавіка. У межах выставы мае адбыцца дыскусія аб сучасным становішчы ў Беларусі.


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.