Reply to comment

Сталі вядомымі некаторыя падрабязнасці выступу старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.

Нагадаем, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжанні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі.

Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра.

У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта расказалі прысутныя на сустрэчы.

Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў ва ўніверсітэце. Старшыня аблвыканкама прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.

Прысутныя на сустрэчы — універсітэцкая вярхоўка — праводзілі Шапіру апладысментамі. Але не меншымі апладысментамі яны ўзнагародзілі і былога рэктара. Як расказваюць людзі з Гродна, яму зладзілі авацыю стоячы. Сам Роўба адно заявіў, што «я верна служыў».

Вось такія «акадэмічныя свабоды» пануюць у беларускіх універсітэтах.

 

Паводле nn.by

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.