Reply to comment

Кіраўнік праграмы Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі стаў сёлета Лаўрэатам прэміі газэты Rzeczpospolita імя Ежы Гедройца. Урачыстая цырымонія з удзелам прэзыдэнта Польшчы, Браніслава Камароўскага, адбылася ў Варшаўскім палацы Красінскіх.

 

Прэмія імя Ежы Гедройца (ня блытаць з беларускай літаратурнай прэміяй Ежы Гедройца), народжанага ў Менску легендарнага рэдактара парыскага часопісу «Культура», прызначаецца за заслугі перад нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, асабліва за падтрыманьне добрых кантактаў з народамі Ўсходняй Эўропы.

 

Нагадаем, што Праграма Каліноўскага была запачаткавана ў 2006-м годзе, у адказ на масавыя выключэнні па палітычных матывах з беларускіх ВНУ студэнтаў, затрыманых пад час правядзення прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. За 7 гадоў існавання праграмы некалькі сотняў беларускіх маладзёнаў, пазбаўленых магчымасці навучацца на радзіме, здолелі атрымаць вартасную адукацыю ў Польшчы.

У стварэнні матэрыяла выкарыстана інфармацыя з svaboda.org

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.