Reply to comment

30 студзеня ўпершыню, больш чым за 10 гадоў, магілеўскі абласны суд скасаваў судовую пастанову ў дачыненні да грамадскага актывіста.

 

Сябра  Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў змог абскардзіць у абласным судзе рашэнне Ленінскага суду Магілева. Абвінавачванне яму было прад’яўлена за арганізацыю акцыі аўтамабілістаў “Стоп падатак”  - супраць увядзення падаткаў на ўладанне  аўтамабілем.  Суд, які адбыўся 26 снежня, пакараў Касцова трымя суткамі адміністрацыйнага арышту.

 

Падчас разгляду справы ў абласным судзе Касцоў звярнуў увагу на шматлікія недарэчнасці, на якія Ленінскі суд наўпрост не звяртаў аніякай увагі. Тое, што яму не растлумачылі, прадугледжаныя ў такіх выпадках, правы, перадузятыя адносіны, сягаючыя сапраўднай жорсктасці, з боку суддзі Селядцовай, шматлікія парушэнні ў складзенам на яго пратаколе.

 

Суддзя Магілеўскага абласнога суду Гладкі адмяніў пастанову Ленінскага раённага суду і накіраваў справу на новы разгляд.

 

Паводле слоў вядомага ў Магілеве правабаронцы Барыса Бухеля, гэту з’яву нельга не адзначыць. Калі ў іншых справах прыводзіліся амаль жалезныя аргументы, але ад іх адмахваліся як ад назойлівых мух, то гэтым разам правасуддзе  ўсё ж здзейснілася. Маленькая, але перамога. 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.