Reply to comment

Каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх сакурснікаў больш годным, студэнты маюць магчымасць далучыцца да маніторынгу парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.

Сустрэча на гэтую тэму адбудзецца ў Міснку 3 лістапада. На яе запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ. Падаць заяўку можна да 31 кастрычніка ўключна.

На мерапрыемстве вы даведаецеся:

  • што такое маніторынг і для чаго ён праводзіцца;
  • як арганізаваць маніторынг на нацыянальным узроўне;
  • пра вынікі маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;
  • як запаўняць анкеты індывідуальных парушэнняў і апытанак па ўніверсітэту.

Маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод ажыццяўляецца з мэтай атрымання актуальнай інфармацыі аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі ў ВНУ Беларусі.

У кожным горадзе Беларусі, дзе знаходзяцца ВНУ, плануецца стварыць абсерваторыі, якія складаюцца з студэнтаў і выкладчыкаў, якія будуць ажыццяўляць маніторынг выканання акадэмічных свабодаў у сваім ВНУ. Сутнасць маніторынгу заключаецца ва ўдасканаленні выпадкаў парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.

Да ўдзелу ў маніторынгу запрашаюцца ўсе студэнты ВНУ Беларусі, якія зацікаўленыя ў станаўленні аўтаномных беларускіх універсітэтаў, свабодных ад парушэнняў акадэмічных, грамадзянскіх і іншых правоў і свабод, універсітэтаў, якія паважаюць і падзяляюць еўрапейскія акадэмічныя каштоўнасці.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам. Усе пытанні пра маніторынг ці мерапрыемства можна накіроўваць на адрас [email protected].

Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім балонскім камітэтам‏ і ўжо праводзіцца цягам апошніх трох год.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.