Reply to comment
Працяг разгляду скаргі Уладзіміра Андрыенкі аб адлічэнні яго з юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся 14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.
Прадстаўнік адміністрацыі БДУ ў сваіх абгрунтаваннях спасылаецца на тое, што Андрыенка проста не рыхтаваўся да іспыту, на пытанні білетаў не адказаў, таму і было прынятае калегіяльнае рашэнне экзаменацыйнай камісіі паставіць “адмоўную” адзнаку студэнту.
Заяўнік скаргі факт няздачы і, як следства, адлічэнне з БДУ звязвае з ціскам з-за яго актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ў тым ліку з распаўсюдам кніг пра студэнцкае самакіраванне сярод старастаў груп юрыдычнага факультэта. На гэтай глебе адбыўся канфлікт з намеснікам дэкана Шыдлоўскім А., які “канфіскаваў” кнігі ў старастаў, прыгразіўшы: “Калі, хтосьці хоча скончыць універсітэт раней, мы яму ў гэтым дапаможам”.
Падчас выступаў бакоў стала зразумела, што было некалькі парушэнняў пры афармленні дакументаў і парадку азнаямлення Андрыенка з імі. За пяць хвілін да сканчэння працоўнага дня суддзя вярнулася ў залю, задаволіла хадатайніцтва аб запатрабаванні з Міністэрства адукацыі матэрыялаў праверкі, а таксама аб выкліку ў якасці сведкі начальніка студэнцкага аддзела кіравання кадраў Шаранговіча.
Працяг паседжання адбудзецца 22 студзеня ў 10.00.
Больш падрабязна на spring96.org