Reply to comment

Суд Ленінскага раёна 21 студзеня прысудзіў 15 сутак арышту двум анархістам — хлопцу і дзяўчыне. Іх абвінавацілі ў тым, што яны не падпарадкаваліся патрабаванням міліцыі.

Маладых людзей таксама падазраюць ва ўдзеле ў акцыі ў падтрымку затрыманых на панк-канцэрце ў мінскім клубе «Піраты» 10 студзеня прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія былі асуджаныя на 10 сутак за дробнае хуліганства, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе сайт «Анархічны чорны крыж — Беларусь», хлопец быў затрыманы каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе разам з сябрамі чакаў выхаду з турмы пасля арышту актывістаў. Практычна ў гэты ж час у іншай частцы горада была затрыманая дзяўчына, якую абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі каля Ленінскага РУУС, праведзенай 16 студзеня аўтаномнымі групамі анархістаў.

У паведамленні на сайце таксама адзначаецца, што сёння на працы быў затрыманы яшчэ адзін актывіст, якога раней ужо затрымлівалі за пікет супраць павышэння падаткаў.

Як раней паведамляў БелаПАН, вечарам 10 студзеня супрацоўнікі АМАП уварваліся на панк-канцэрт у мінскі клуб «Піраты». Яны паставілі больш за сотню ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту і персанал клуба тварам да сцяны і прымусілі падняць рукі ўверх. Міліцыя перапісала дадзеныя гледачоў і музыкаў, абшукала і зняла некаторых на відэакамеру. Усё гэта працягвалася на працягу паўтары гадзіны, затым супрацоўнікі праваахоўных органаў пакінулі клуб. Яны аргументавалі свае дзеянні тым, што нібыта паступіў званок аб тым, што ў клубе распаўсюджваюцца наркотыкі.

Тры чалавекі былі затрыманыя за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і дробнае хуліганства. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд па абвінавачванні актывістаў у парушэнні арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства), матэрыялы па арт. 17.11 КаАП (выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) адправілі на дапрацоўку. Два чалавекі былі асуджаныя на 10 сутак, дзяўчына — на штраф у памеры 10 базавых велічынь за нецэнзурную лаянку ў клубе.

16 студзеня ў Мінску анархісты правялі серыю акцый у знак пратэсту супраць бязмежжа міліцыі і КДБ на канцэрце 10 студзеня, а таксама ў знак салідарнасці са сваімі арыштаванымі таварышамі, якія былі затрыманыя на канцэрце. Аўтаномныя групы сабраліся ў сімвалічных кропках горада, каб «выказаць сваё абурэньне з нагоды беспакаранасці праваахоўных органаў і суддзяў». Яны сфатаграфаваліся на фоне Ленінскага РУУС, на фоне суда Ленінскага раёна і на фоне Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў з плакатам.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.