Reply to comment

Як паведаміў сябра незалежнага прафсаюза, былы работнік Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Аляксандр Баранкін, на прадпрыемстве звольнілі работніцу пенсійнага ўзросту праз два тыдні пасля падаўжэння працоўнага кантракту на год.

“Дэкрэт №5 накіраваны на пагаршэнне ўмоў працы і абмежаванне правоў працоўных. Цяпер у кіраўніка прадпрыемства з’явілася намнога болей магчымасцяў звольніць няўгоднага работніка незаслужана. І хаця гэты дэкрэт таксама абавязвае кіраўнікоў выплачваць заробак своечасова, зусім нядаўна на заводзе ТДА яго затрымалі. Мусілі выдаць 25-га, студзеня, а выдалі 27-га. Маёй жонцы давялося даплаціць 120 тысяч пені за пратэрміноўку аплаты камунальных паслугаў”, – распавёў Аляксандр Баранкін.

Паводле спадара Аляксандра на заводзе, дзе ён раней працаваў, зусім нядаўна адбыўся абуральны выпадак: работніца пенсійнага ўзросту Тамара Васільеўна прыйшла на працу праз 2 тыдні пасля падаўжэння кантракту на 1 год. “Вы ад сёння не працуеце”, – паведаміў ёй начальнік цэха. “Як так? У мяне ж кантракт на год падпісаны!”. “Можаце яго пакласці куды падалей, бо мы можам звальняць людзей згодна з новым дэкрэтам за 7 дзён”.


Даведка:

Дэкрэт № 5, выдадзены кіраўніком дзяржавы, істотна парушае правы працоўных. Згодна з ім дазваляецца пагаршэнне ўмоў працы работніка з паведамленнем яму пра гэта ўсяго за сем дзён, спрошчана працэдура ўтрымання часткі заробку за нанесены ўрон прадпрыемству, дэпрэмавання, адхілення ад працы і датэрміновага скасавання кантрактаў.


 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.