Reply to comment
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 26 мая разглядаліся адміністратыўныя справы актывістак Вольгі Нікалайчык і Кацярыны Садоўскай. Нікалайчык атрымала 13 сутак арышту, Садоўская – штраф 60 базавых велічынь.
29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй як праваабаронца. Актывісткі пакінулі пакунак каля ўваходу і сышлі. Але пазней іх дагнаў міліцыянт, які ахоўваў амбасаду і забраў іхнія дакументы. Жанчын абвінавацілі у аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі і брыдкаслоўі, нагадвае ПЦ "Вясна".
Па двух пратаколах (арт. 23.4 КаАП і 17.1 КаАП) суддзя Міхаіл Хома пакараў актывістку Нікалайчык адміністратыўным арыштам на 13 сутак. У дачыненні да Кацярыны Садоўскай суд вынес пастанову аб накладанні штрафу ў памеры 60 базавых велічынь. Гэта 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін.