Reply to comment

Зміцер Дашкевіч ініцыяваў акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам (Джонам Сільверам) – усе ахвотныя адпраўлялі з Галоўпаштамта паштоўкі на адрас СІЗА Жодзіна, каб падтрымаць юнака, які пераследуецца за сваю антыімперскую пазіцыю.

"Прапаную 23 чэрвеня, у чацьвер у пэрыяд часу з 19:00 да 20:00, без плякатаў ці сьцягоў сустрэцца ля Галоўпаштамта (праспэкт Незалежнасьці 10) і зрабіць простае дзеяньне: падпісаць паштоўкі салідарнасьці Эдуарду Пальчысу. Паштоўкі з адрасам і нават налепленымі маркамі будуць загадзя падрыхтаваныя – можаце проста дапісаць “Джон, трымайся!”, паставіць свой подпіс – і гэта будзе ўжо наша агульная вялікая справа. Можаце прыносіць свае лісты, загадзя напісаныя, і дасылаць іх разам зь іншымі. А можна напісаць ліст у хаце/партыйным офісе, сфоткаць яго – і выкласьці ў сацыяльныя сеткі з ужо існуючым у фб хэштэгам ‪#‎freejhonsilver‬”, - пісаў напярэдані акцыі Зміцер Дашкевіч у сацыяльных сетках.

Зміцер Дашкевіч перакананы, што гэта не пафас, а рэальная рэч, якая шматразова і ў розных дыктатурах даказвала сваю слушнасьць: салідарнасьць вызваляе вязьняў і заклікае да салідарнасці.

Напісаць ліст падтрымкі можна на адрас: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.