Reply to comment

Ад пачатку дэклараваны як сацыяльная гарантыя для маладых спецыялістаў інстытут прымусовага размеркавання студэнтаў ператварыўся ў форму сучаснага рабства, калі маладога спецыяліста прымушаюць за мізэрны заробак адпрацоўваць “бясплатную” дзяржаўную адукацыю.

У межах серыі відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “Размеркаванне – сацыяльная льгота альбо прымусовая праца”.

Як на законных падставах пазбегнуць размеркавання? Калі інстытут размеркавання будзе адпавядаць рэаліям сучаснага рынку працы? Якім чынам можна абараніць свае правы на адпаведную тваёй кваліфікацыі працу і годныя умовы існавання? На гэтыя і іншыя пытанні шукайце адказы ў відэароліку.

Свае парады адносна згаданай тэмы даюць старшыня Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання Хрысціна Мурашова і юрыст Студэнцкай рады Ігар Мурашка.


У фокус відэакансультацый трапілі тэмы парушэння працоўных адносінаў, адміністратыўнага пераследу журналістаў-фрылансераў, парушэння правоў грамадзян на свабоду асацыяцый і аб’яднаннняў, абмежавання акадэмічных свабодаў студэнтаў і выкладчыкаў, парушэнне права на беларускамоўную адукацыю, права на якаснае лячэнне і кампенсацыю за траўмы на вытворчасці.
 

Reply

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.