Reply to comment
Арганізатарам штогадовага Тыдня з’яўляецца кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
Асноўная праграма Тыдня:
- 5 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”, падрыхтаванага Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH). (Памяшканне Прэс-клуба, г.Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601. Пачатак – 11.00).
- 7–9 кастрычніка ў Коўне актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” возьмуць удзел у працы VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
- 8 кастрычніка ў Мінску адбудзецца канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам гуртоў, якія падтрымліваюць ідэю адмены смяротнага пакарання ў краіне. (Клуб Re:Public, г.Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак - 17.30).
- 9 кастрычніка ў Магілёве з адкрытай лекцыяй выступіць вядомая абаліцыяністка, заснавальніца ўзбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” Тамара Чыкунова, якая лічыць сваёй галоўнай задачай адмену смяротнага пакарання ва ўсім постсавецкім рэгіёне. (Грамадскі цэнтр “Кола”, завулак Чкалава, 16. Пачатак - 16.30).
- 9–10 кастрычніка ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі таксама пройдуць інфармацыйныя акцыі, тэматычныя выставы, прымеркаваныя да Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання, які сёлета будзе адзначацца ўжо 14-ы раз.
Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага антыгуманнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.