У Берасьці затрымлена каля 30 чалавек падчас сустэчы з Павалам Севярынцам
Сёньня ў Берасьці, ў памяшканьне, дзе адбывалася сустрэча з Павалам Севярынцам, у 16-15 уварвалася міліцыя начале з намесьнікам Маскоўскага РУУС г.Берасьця Сьпанавым.
Усе прысутныя на сходзе(каля 30 чалавек) былі затрымлены й адвезены ў Маскоўскі РУУС г.Берасьце. У памяшканьні, дзе абывалася сустрэча быў праведзены ператрус. На усіх затрымленных у Маскоўскім РУУСе г.Берасьця складаюцца пратаколы й адпускают. Павала Севярынца ўтрымліваюць у асобным пакоі, але што зь ім пакуль невядома.