У Берасьці затрымлена каля 30 чалавек падчас сустэчы з Павалам Севярынцам

22052007_severinets.jpg

Сёньня ў Берасьці, ў памяшканьне, дзе адбывалася сустрэча з Павалам Севярынцам, у 16-15 уварвалася міліцыя начале з намесьнікам Маскоўскага РУУС г.Берасьця Сьпанавым. 

Усе прысутныя на сходзе(каля 30 чалавек) былі затрымлены й адвезены ў Маскоўскі РУУС г.Берасьце. У памяшканьні, дзе абывалася сустрэча быў праведзены ператрус. На усіх затрымленных   у Маскоўскім РУУСе г.Берасьця складаюцца пратаколы й адпускают.  Павала Севярынца ўтрымліваюць у асобным пакоі, але  што зь ім пакуль невядома.