Франка Вячорку забралі ў войска
Франка затрымалі некалькі гадзінаў таму ў Менску, ён пасьпеў тэлефанаваць дахаты, а потым тэлефонная сувязь абарвалася.
Вінцук Вячорка прыехаў у ваенкамат Савецкага раёну, дзе падпалкоўнік Загорскі паведаміў яму, што Франак ужо адбыў для праходжаньня вайсковай службы.
Служыць хлопец будзе ў Баранавічах у 8‑ай радыётэхнічнай брыгадзе.
Сп.Вінцук зазначыў, што прызыў і адпраўка на службу адбываліся з шматлікімі парушэньнямі заканадаўства.
Нагадаем, што 23 студзеня суд Савецкага раёну Менска прызнаў Франака Вячорку годным для службы ў войску. Сам маладзён настойвае на тым, што мае хваробы паводле якіх яго павінны былі спісаць.
Паводле nn.by
Post new comment