Шыла – у ванкамаце. Хведарук – у турме

Івана Шылу прывязлі ў абласны прызыўны пункт. Зьмітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі 1 траўня.

Актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука забралі з турмы на Акрэсьціна і павезьлі на мэдычнае абсьледаваньне ў 14-ю паліклініку Менску.

Бацькі хлопца лічаць, што хутчэй за ўсё адтуль яго адвязуць на прызыўны пункт.

Зімовы покліч у войска сканчваецца 31-га студзеня.

Кіраўнік Салігорскай філіі “Маладога фронту” Іван Шыла ноч правёў у ваенкамаце Завадзкога раёну Менску. Яго прывезьлі туды з Салігорску позьнім вечарам 28 студзеня.

Шыла патрабуе, каб яму дазволілі падаць скаргу на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў.

Дагэтуль суд не разгледзеў папярэднюю скаргу хлопца на прымусовае мэдычнае абсьледаваньня. У той скарзе ён напісаў, што мэдыкамі і вайскоўцамі кіравалі невядомыя людзі ў цывільным.

Вайскоўцы паведамілі, што для Шылы ў абласны прызыўны пункт запрасілі юрыста.

Затрыманы 29 студзеня актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Міліцыянты прыгадалі, што моладзевы актывіст павінен адседзіць 10 сутак за ўдзел у акцыі сьвяткаваньня 1 траўня 2008 году.

Ад бацькоў хлопца стала вядома, што вайскоўцы праверылі інфармацыю пра тое, што Зьміцер вучыцца на дзённым аддзяленьні Багаслоўскага каледжу. Але яны кажуць, што ў каледжа скончылася ліцэнзія. Пытаньне ці прызываць Хведарука з войска, вырашаецца.

Праваабаронцы абскарджваюць завочнае рашэньне суду арыштаваць Зьмітра Хведарука на 10 сутак за ўдзел у акцыі 1 траўня.

 

Паводле Радыё Свабода

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.