Прэса для палітвязняў
Кожны месяц валанцёры “Салідарнасьці” афармляюць падпіску на перыядычныя выданні для палітвязняў. У спіс газет і часопісаў уваходзяць: “Народная воля”, “Наша Ніва”, “Белгазета”, “Камсамольская правда”, “Прессбол” і іншыя выданні па жаданню саміх зняволеных. Газеты перадаюць …непасрэдна ў камеры, што дапамагае заставацца ў курсе ўсіх падзей,быць занятымі і не адрывацца ад актуальнага жыцця на свабодзе,- паведамляюць вязні з турмы на Валадарскага. Асуджаным, ужо пераведзеным у калонію, прэса пераадрасуецца па новых адрэсах.
"Дзякуй Вам за матэрыяльную і маральную падтрымку, якая ў гэтай цяжкай
сітуацыі больш за ўсё дапамагае перанесці турэмныя будні. Жыве Беларусь!"
Эдуард Лобаў.
Па словах асуджаных , на дадзены момант магчымасць атрымаць звесткі аб тым, што адбываёцца на волі з’яўляецца важным сродкам падтрымкі людзей, якія патрапілі за краты пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010.
Post new comment