Дэпутат Бундэстагу пачала апекавацца справамі палітвязня Паўла Вінаградава

Дэпутат Бундэстагу, каардынатар па праблемах правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ад парламенцкай групы “FreeDemocraticParty (FDP)”, Марына Шустар, пачала апекавацца справамі беларускага палітвязня Паўла Вінаградава, асуджанага да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2010.

 “Арышты праходзілі і прысуды выносіліся згодна з воляй палітычнага дыктату, але не з прынцыпаў верхавенства правасуддзя і закону. Такія акцыі рэжыму Лукашэнка пакідаюць Беларусь ізаляванай ад Еўропы. Таму,як эксперт па правах чалавека, я выступаю за адмену ўсіх палітычна матываваных рашэнняў і спыненне рэпрэсій у дачыненні да дысыдэнтаў і незалежных СМІ. Павал Вінаградаў і ўсе іншыя палітычныя зняволеныя павінны быць вызвалены і рэабілітаваны, паколькі ўвесь народ Беларусі мае права жыць ва ўмовах свабоды і годнасці. Я падтрымліваю намаганні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, а таму стаю на баку Паўла Вінаградава і яго паплечнікаў” - зазначыла аб сваім рашэнні спр. Шустар

 
 Марына Шустар далучылася да кампаніі«Шэфства над палітвязьнямі» такім чынам. Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «LiberecoPartnershipforHumanRights». Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.

 
 Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.