Дэпутат Бундэстагу пачала апекавацца справамі палітвязня Паўла Вінаградава
Дэпутат Бундэстагу, каардынатар па праблемах правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ад парламенцкай групы “FreeDemocraticParty (FDP)”, Марына Шустар, пачала апекавацца справамі беларускага палітвязня Паўла Вінаградава, асуджанага да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2010.
“Арышты праходзілі і прысуды выносіліся згодна з воляй палітычнага дыктату, але не з прынцыпаў верхавенства правасуддзя і закону. Такія акцыі рэжыму Лукашэнка пакідаюць Беларусь ізаляванай ад Еўропы. Таму,як эксперт па правах чалавека, я выступаю за адмену ўсіх палітычна матываваных рашэнняў і спыненне рэпрэсій у дачыненні да дысыдэнтаў і незалежных СМІ. Павал Вінаградаў і ўсе іншыя палітычныя зняволеныя павінны быць вызвалены і рэабілітаваны, паколькі ўвесь народ Беларусі мае права жыць ва ўмовах свабоды і годнасці. Я падтрымліваю намаганні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, а таму стаю на баку Паўла Вінаградава і яго паплечнікаў” - зазначыла аб сваім рашэнні спр. Шустар
Марына Шустар далучылася да кампаніі«Шэфства над палітвязьнямі» такім чынам. Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «Libereco — PartnershipforHumanRights». Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.
Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Пакінуць новы каментар