Блізкія Мікіты Ліхавіда не ведаюць, ці сапраўды ён выйшоў з карцэру ў суботу .

Як паведаміла маці, Алена Ліхавід, на працягу выходных 17-18 чэрвеня ёй адмаўлялі ў гутарцы па тэлефоне з начальнікам Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікіта. У панядзелак маці датэлефанавалася да выхавацеля калоніі Сяргея Красько, які заявіў, што адміністарцыя больш не будзе даваць ёй інфармацыю па тэлефоне, а толькі па пісьмовым звароце альбо пры асабістай сустрэчы.

Сяргей Красько паведаміў, што Мікіта атрымаў два дадатковых пакарання ў выглядзе пазбаўлення спаткання і дзвух перадач. На пытанне Алены Ліхавід пра стан сына, якога 35 дзён запар трымаюць у карцэры, выхавацель прамаўчаў.

Дваццаціаднагадовы Мікіта Ліхавід быў асуджаны на 3 гады калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 19 снежня. Сваёй віны ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” малады палітвязень не прызнае, за што амаль увесь тэрмін трывае ў карцэры, губляючы здароўе.«Ад майго дзіцёнка  засталася палова таго, калі ён пайшоў на Плошчу 19 снежня, -- кажа Алена Ліхавід.-- Ён страшна схуднеў – запалі вочы, абвастрыўся нос, цёмныя кругі пад вачыма. Бо з карцэру іх не выводзяць на вуліцу і ён казаў, што ён дыхае ў фортку. …”

Праваабаронцы прыраўноўваюць знаходжанне ў карцэры з катаваннямі.

 

0 Comments

Post new comment

  • Lines and paragraphs break automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • You may post PHP code. You should include <?php ?> tags.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.